«Апошні ліст прыйшоў 14 чэрвеня, напісаны 8.06, дзе ён піша, што самаадчуванне пагаршаецца і збіваецца сардэчны рытм. Зараз знаходзіцца ў інфекцыйнай камеры пад наглядам. Калі паўторны тэст [на каранавірус] 29 чэрвеня будзе адмоўным, то перавядуць у звычайную камеру, дзе тым не менш каранцін будзе для яго працягвацца».

Аксана таксама паведаміла, што Андрэй прымае медыкаменты, тэмпература ў яго ў норме.

Андрэй Пачобут знаходзіцца за кратамі ад 25 сакавіка (арт. 130 — г.зв. «рэабілітацыя нацызму»).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0