Скрыншот СК

Па версіі следства, студэнт у жніўні 2020 года стварыў тэлеграм-канал «Белыя халаты».

«Мэтай рэсурсу з'яўлялася ўздзеянне на свядомасць і волю работнікаў аховы здароўя і медыцыны Рэспублікі Беларусь, а таксама навучэнцаў і выкладчыкаў медыцынскіх устаноў адукацыі краіны», — паведамляе СК у сваім тэлеграм-канале.

«Пры гэтым свае злачынныя дзеянні фігурант здзяйсняў з карыслівых меркаванняў, абумоўленых імкненнем атрымаць матэрыяльную выгаду», зазначае СК.

Дзеянні кваліфікаваныя па ч. 3 арт. 361 (распаўсюджванне матэрыялаў, якія змяшчаюць заклікі да здзяйснення дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы РБ, з выкарыстаннем сеткі Інтэрнэт) КК РБ, гэта караецца зняволеннем да пяці гадоў.

Матэрыялы перададзеныя пракурору для накіравання ў суд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0