Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Пра гэта сам пісьменнік напісаў у сваім фэйсбуку.

«У сваіх раманах і эсэ вы разварушваеце тыя раны, пра якія нам, на Захадзе, падабаецца забываць, бо яны выклікаюць у нас у найлепшым выпадку толькі фантомны боль. Вашыя раманы і эсэ нагадваюць нам, што аўтарытарызм і фашызм ня проста зьявы мінулага, але і цяперашняга, яны тут — усяго за тысячу кілямэтраў ад нас, у Менску, у Беларусі, у Эўропе. Мы ня мусім адварочвацца, калі пануе аўтарытарызм. Ваш раман «Сабакі Эўропы», пастаўлены Беларускім Свабодным тэатрам, паказвае нам псыхалягічныя і сацыяльныя глыбіні антыўтапічнай звышдзяржавы. Ваш раман «Сарока на шыбеніцы» паказвае нам, чытачам, як хутка кожны з нас можа страціць нявіннасьць і зрабіцца добраахвотнымі супрацоўнікамі дзяржаўнай машыны тэрору», — апісаў ён фармулёўку.

Урачыстая цырымонія ўручэння прэміі пройдзе ў Мюнхене 31 жніўня. Раней, да пандэміі, прэмію традыцыйна ўручалі ў Нью-Ёрку.

Альгерд Бахарэвіч апублікаваў адразу дзве кнігі ў электронным варыянце

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0