«Сёння ЕС пасылае яшчэ адзін моцны сігнал падтрымкі народу Беларусі, уводзячы далейшыя абмежавальныя меры», — напісаў ён.

«Наша пасланне рэжыму Лукашэнкі нельга зразумець інакш, — адзначыў Шарль Мішэль. — Вызваліце ўсіх палітычных зняволеных. Спыніце далейшыя рэпрэсіі. Пачніце інклюзіўны нацыянальны дыялог», — заклікаў ён.

Пад «інклюзіўным» разумеецца дыялог з удзелам апазіцыі, а не яго імітацыя з Васкрасенскім, Гайдукевічам і т. п.

Еўрапейскія інфармацыйныя агенцтвы паведамляюць, што краіны Еўрасаюза ўзгаднілі санкцыі супраць Беларусі ў нафтагазавай сферы, банкаўскай галіне і вытворчасці калійных угнаенняў. Узгодненая забарона на выдачу Беларусі крэдытаў, гандаль каштоўнымі паперамі і інвестыцыйныя паслугі.

Упершыню супраць Беларусі будуць уведзеныя сектаральныя санкцыі. Раней абмежавальныя меры ЕС насілі пераважна сімвалічны характар візавых санкцый.

Адносіны Беларусі і краін Еўрасаюза рэзка пагоршалі пасля выбараў 2020 года, якія суправаджаліся арыштамі спачатку палітычных апанентаў Аляксандра Лукашэнкі, а пасля і дэманстрантаў, якія патрабавалі расследавання выбарчых фальсіфікацый. 

У Беларусі нарастала антызаходняя прапаганда, а некаторых палітычных праціўнікаў уладаў, якія знайшлі прытулак у краінах ЕС, Мінск абвясціў тэрарыстамі.

Адносіны Беларусі з краінамі ЕС дасягнулі найніжэйшага пункту пасля забароны партала Tut.by 18 мая і пасадкі самалёта кампаніі «Раянэйр» у Мінску 23 мая. У Еўропе гэты інцыдэнт назвалі «актам дзяржаўнага тэрарызму» і паабяцалі хуткі і строгі адказ.

Мінск пагражаў адказаць эканамічнымі мерамі супраць еўрапейскага бізнэсу. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей таксама намякаў, што пад ударам акажацца грамадзянская супольнасць Беларусі і заклікаў Захад «адумацца».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0