Улады Аргенціны вядуць інтэнсіўныя перамовы з Расіяй, каб дамагчыся адпраўкі партыі з другім кампанентам вакцыны ад каранавіруса «Спутнік V», піша РБК.

Аргенцінцы, якія прышчапіліся «Спутнікам V» неўзабаве пасля пастаўкі, верагодна, ужо завяршылі курс вакцынацыі, аднак тыя, хто вакцынаваўся першым кампанентам у сакавіку-красавіку 2021 года, да гэтага часу чакаюць другую прышчэпку.

Паводле звестак уладаў, да сярэдзіны чэрвеня ў краіну паступіла амаль 7,9 млн доз першага кампанента і крыху больш за 1,5 млн доз другога кампанента. Улады Аргенціны ўжо павялічылі тэрмін паміж першай і другой прышчэпкай да 12 тыдняў.

Расія сутыкнулася з цяжкасцямі з нарошчваннем вытворчасці «Спутніка V», таму ўлады Аргенціны непакояцца аб будучых пастаўках.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0