Пасол у Літве Валерый Бараноўскі быў прызначаны паслом на Кубе.

Дыпмісію ў Іране ўзначаліць начальнік упраўлення Афрыкі і Блізкага Усходу МЗС Дзмітрый Кальцоў, а начальнік Галоўнага ўпраўлення міжнароднага супрацоўніцтва і гандлю апарата Саўміна Дзмітрый Гарэлік прызначаны паслом Беларусі ў Манголіі.

Аляксандр Лукашэнка таксама ўзгадніў прызначэнне Дзмітрыя Емяльянава генеральным консулам Беларусі ў Чунцын (Кітай).

Лукашэнка падчас прызначэнняў заўважыў: «Вы прадстаўляеце краіну і прэзідэнта там, куды вас накіруюць. Таму, я так мяркую, што тую палітыку, якую ажыццяўляе кіраўніцтва краіны, вы безумоўна падтрымліваеце. Калі не або змянілася меркаванне — трэба прыйсці, ціха, спакойна, без помпы, сказаць, што «я не магу». Каб здрады не было».

Ён дадаў, што сярод былых беларускіх паслоў былі тыя, якія паступалі адпаведным чынам. «Хай гэта і адзінкавыя выпадкі, але гэта непрымальна. Вы больш, чым ваенныя. Ваенныя пры пагонах, як і вы, але ў асноўным тут у краіне. А вы на чужыну едзеце, і, гледзячы на вас, людзі там на месцы (у Манголіі, Іране або на Кубе) будуць рабіць высновы аб нашай краіне. Таму будзьце годныя краіны, перадусім, і беларускага народа. Паспрабуйце зрабіць так, каб потым вам не было сорамна і балюча за гэтыя пражытыя гады», — дадаў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0