Прэзідэнты ЗША і Расіі Джо Байдэн і Уладзімір Пуцін абмеркавалі беларускае пытанне на сустрэчы ў Жэневе 16 чэрвеня. Пра гэта заявіў Байдэн на прэс-канферэнцыі па выніках перамоў.

«І я падзяліўся сваёй заклапочанасцю па Беларусі. Ён не стаў не пагаджацца адносна таго, што адбылося, а сказаў, што па-іншаму бачыць, што з гэтым рабіць», — сказаў Байдэн, калі перакласці яго словы з англійскай на беларускую.

«Он не не согласился со мной», — так перакладаюць словы Байдэна пра размову з Пуціным пра Беларусь расійскія інфармацыйныя агенцтвы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0