«Яе выклікалі на допыт як падазраваную па крымінальнай справе за абразу афіцыйнай асобы. І там затрымалі на 72 гадзіны. Пра гэта паведаміў адвакат», — кажуць блізкія стаматолага.
Справу на яе завялі па артыкуле 369 Крымінальнага кодэкса. Нагодай сталі публікацыі ў сацыяльных сетках. Па гэтым артыкуле жанчыну не могуць трымаць пад вартай больш за трое сутак. 72 гадзіны скончацца ў пятніцу каля 16-й гадзіны.
Эліна Новік са Случчыны. Яна паважаны спецыяліст у сваёй галіне, прыём пацыентаў вядзе па-беларуску.
0
0
0
0
0
0