Працэс ідзе сёння ў судзе Цэнтральнага раёна Гомеля, паведамляюць праваабаронцы.

Музыку абвінавачваюць у абразе ў фэйсбуку прадстаўніка ўлады — старшыні Гомельскага аблвыканкама Генадзя Салаўя.

Уладзіслаў патлумачыў, што, на ягоную думку, кіраўнік вобласці не выконваў сваіх абавязкаў, бо не мог адказаць на пытанні людзей, да якіх выйшаў 16 жніўня. Пакідаючы каментар у Facebook, Наважылаў меў на ўвазе зборны вобраз чыноўніка — адсылка да Салтыкова-Шчадрына і Чукоўскага.

«Я ж не вінаваты, што ў яго аказалася такое пяючае прозвішча», — сказаў Наважылаў.

Пацярпелы на суд не з'явіўся, падаў заяву, што не можа з'явіцца з прычыны службовай занятасці.

Абвешчаны перапынак да 21 чэрвеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0