Пра тое, што Соф'я Сапега падала скаргу, стала вядома ад яе адваката. 

Таксама 11 чэрвеня адвакат ва ўпраўленні Следчага камітэта па Мінску азнаёміўся з дакументамі, якія тычацца затрымання Соф'і, а таксама звесткамі аб распачынанні ў дачыненні да Соф'і 23 мая 2021 года яшчэ адной крымінальнай справы.

Соф'я Сапега — сяброўка Рамана Пратасевіча. Яна была затрыманая разам з ім пасля прымусовай пасадкі ў Мінску самалёта Ryanair, што ляцеў з Афінаў у Вільню. Сапега — грамадзянка Расіі. Цяпер яна знаходзіцца ў СІЗА КДБ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0