А ўся справа ў тым, што 25 — нумар футбаліста «Крумкачоў» і журналіста Аляксандра Івуліна, якому нядаўна прысудзілі 30 сутак арышту.

Затрыманых адводзілі ў характэрныя цёмныя бусы. Сачыць, каб падчас гульні не было палітыкі, прыехаў асабіста начальнік мінскага АМАПа Дзмітрый Балаба. 

Забіўшы гол, футбалісты «Крумкачоў» паказалі майку з нумарам 25, піша «Еўрарадыё».

Пазней мінская міліцыя паведаміла, што перад гульнёй чатырох грамадзян затрымалі «для высвятлення асобы». Пасля адпусцілі без складання пратаколаў.

«У гэтым увесь Іва». Сябры — пра самага вядомага спартовага журналіста Беларусі Івуліна, якому далі 30 сутак

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0