«Я выкажу новую думку і, можа быць, сенсацыйную. Мне здаецца, што ў сённяшняга міністра замежных спраў [Уладзіміра Макея] ледзьве не самыя найлепшыя шансы самому прызначыць новага міністра замежных спраў.

Калі Лукашэнка падыдзе да пераемніцтва, то самай галоўнай якасцю для пераемніка будзе не проста лаяльнасць, але правераная часам і досведам лаяльнасць, каб Лукашэнка мог даверыць яму самае патаемнае — свой палітычны і фізічны лёс.

Мне здаецца, што ніхто, як Макей, гэтак не даказаў Лукашэнку сваю адданасць. За тыя дваццаць гадоў, што ён побач з Лукашэнкам, Макей столькі разоў ахвяроўваў сваёй рэпутацыяй, справай свайго жыцця, сваімі надзеямі на ўсходнееўрапейскую Швейцарыю і ўсім астатнім дзеля інтарэсаў Аляксандра Лукашэнкі.

Цяпер у Макея адзін з першых «конікаў», каб заняць гэтую пасаду пасля Лукашэнкі, калі варыянт пераемніцтва будзе здзейснены. У мяне такое перакананне ўмацавалася цягам апошніх месяцаў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0