Новая мастацкая галерэя адкрылася ў офісе Банка Дабрабыт на Пераможцаў, 3. У ёй будуць выстаўляцца работы як ужо вядомых беларускіх мастакоў, так і тых, хто толькі пачынае свой творчы шлях. Мяняць экспазіцыю плануецца кожныя 2 месяцы. Уваход на выставу — вольны.

У найбліжэйшыя пару месяцаў наведвальнікі змогуць азнаёміцца з работамі мастака-графіка Андрэя Басалыгі. Для яго характэрны ўласны мастацкі стыль, выпрацаваны ў дыялогу паміж традыцыйным мастацтвам і авангардам ХХ стагоддзя. Аўтар імкнецца спалучаць у кожным сваім творы пласты эстэтычнага, эмацыйнага, інтэлектуальнага і канструктыўнага сэнсаў.

Усяго ў вокнах аддзялення размяшчаецца 20 карцін, палова з якіх павернутая выявай унутр, а палова — вонкі. Таму частка экспазіцыі будзе бачная мінакам. У цёмны час сутак прадугледжана дадатковая падсвятленне работ.

Выстава адкрыта для наведвання падчас працы офіса: з панядзелка па пятніцу з 9:00 да 20:00 і ў суботу з 10:00 да 18:00. Пасля закрыцця аддзялення прагляд экспазіцыі даступны толькі звонку будынка. Усе прадстаўленыя на выставе карціны можна купіць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0