Фота з сайта Washingtonpost.com

Фота з сайта Washingtonpost.com

Абаронцы жывёл кажуць, што паўліны ўпрыгожваюць сваімі яркімі пер'ем наваколлі. Але такое станоўчае меркаванне падзяляюць ўсяго толькі 30% мясцовых, кажа Майк Максі, эксперт па дзікай прыродзе.

Ён кіруе кампаніяй па адлове і перавозцы птушак з жылых раёнаў у прыродныя запаведнікі. Паводле яго інфармацыі, больш за 70% жыхароў хочуць пазбавіцца ад паўлінаў на вуліцах.

Жыхары Каліфорніі скардзяцца на гучныя крыкі паўлінаў, якімі яны будзяць людзей яшчэ да ўзыходу сонца.

Паўліны аб'ядаюць сады і выкалупваць чарапіцу з дахаў, а яшчэ могуць дзяўбці машыны, калі заўважаюць у іх сваё адлюстраванне, бо ўспрымаюць яго за суперніка.

Мясцовыя ўлады плануюць увесці забарону на кармленне птушак. Парушальнікам будзе пагражаць штраф у 1000 даляраў ці шэсць месяцаў зняволення.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0