Фота pixabay.com.

Фота pixabay.com.

Пандэмія кавіду змяніла да непазнавальнасці рэйтынг найлепшых гарадоў для жыцця, які робіць штогод аналітычная кампанія Economist Intelligence Unit. Замест Вены на першае месца ў спісе гарадоў мары ўзляцеў новазеландскі Окленд. Іншыя гарады астраўных дзяржаў — Аўстраліі, Новай Зеландыі і Японіі — таксама занялі высокія месцы.

Сталіца Аўстрыі лідзіравала ў спісе з 2018 года, а яе пастаянным канкурэнтам быў аўстралійскі Мельбурн. Але Новая Зеландыя здолела з дапамогай лакдаўну і астраўнога становішча пазбавіцца ад кавіду на сваёй тэрыторыі, і гэта прасунула новазеландскія гарады на першыя пазіцыі рэйтынгу, тлумачыць Guardian.

У сваёй заяве аналітыкі патлумачылі, што прынятыя новазеландскім урадам меры дазволілі пазбавіцца лакдаўну і даць магчымасць жыхарам такіх гарадоў, як Окленд і Велінгтан, весці лад жыцця, падобны да дапандэмійнага. Велінгтан, у сваю чаргу, заняў чацвёртае месца ў рэйтынгу. На другім месцы апынулася японская Осака, на трэцім — аўстралійская Адэлаіда.

Аналітыкі таксама склалі рэйтынг і найменш прыгодных для жыцця гарадоў. Тут лідзіруе венесуэльскі Каракас. Другое месца займае эканамічная сталіца Камеруна Дуала, трэцяе — зімбабвійскі Харарэ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0