Нігерыя заблакавала Twitter пасля таго, як сайт выдаліў твіт прэзідэнта Мухамаду Бухары. Прэзідэнт пагражаў сепаратысцкім групам на паўднёвым усходзе, адказным за напады на ўрадавыя ўстановы.

Урад прыпыніў працу Twitter, якім карыстаюцца мільёны нігерыйцаў, у пятніцу ўвечары. Урадавы чыноўнік назваў прысутнасць платформы ў Нігерыі «вельмі, вельмі падазронай».

Карыстальнікі Twitter у Нігерыі выказалі абурэнне ў сувязі з блакаваннем сэрвісу.

Twitter заявіў у суботу, што ён «глыбока занепакоены» дзеяннямі Нігерыі і будзе працаваць над аднаўленнем доступу.

Генеральны пракурор Нігерыі Абубакар Маламі распарадзіўся неадкладна прыцягнуць да адказнасці любога, хто будзе абыходзіць забарону на карыстанне сэрвісам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0