План горада 1737 сведчыць, што знойдзены аб'ект можа быць вежай, часткай ўмацаванняў.

План горада 1737 сведчыць, што знойдзены аб'ект можа быць вежай, часткай ўмацаванняў.

«Было вядома, што яна дзесьці ёсць, мэта была ў тым, каб вызначыць месца», — заявіў у аўторак журналістам Станіславас Паткаўскас, каардынатар даследаванняў дырэкцыі Дзяржаўнага культурнага запаведніка віленскіх замкаў.

Вежа размешчаная пад зямлёй на Замкавай плошчы — паміж помнікам князю Гедыміну і колішняй кавярняй «Ратонда».

«У гэтым сезоне не будзе археалагічных раскопак з-за недахопу сродкаў», — сказаў прадстаўнік дырэкцыі.

Паводле яго слоў, цяжка сказаць, калі была пабудавана вежа, але ў пісьмовых крыніцах яна ўпершыню з'явілася ў XVI стагоддзі.

Тэхналогіі на службе гісторыі

Дайнюс Міхелевічус, прэзідэнт кампаніі Geobaltic, якая правяла даследаванне з дапамогай электрычнай тамаграфіі, заявіў, што памеры вежы могуць дасягаць 11 на 8 метраў.

«У часе даследаванняў мы атрымліваем размеркаванне асобных электрычных супраціўленняў у папярочным сячэнні, а затым аб'ядноўваем іх у трохмерны масіў і можам аналізаваць іх не толькі ў сячэнні, але і ў плоскасці. Так фармуюцца анамальныя карты супраціўлення — мы можам даследаваць іх на розных глыбінях. У залежнасці ад формы гэтых анамалій мы можам вырашыць, які гэта аб'ект», — распавёў журналістам спецыяліст.

«Расследаванне выявіла анамалію, якая складае каля 11 метраў на доўгай восі і 8 метраў на кароткай восі. Цалкам рэальна, што ён можа адпавядаць абрысам вежы, якую мы шукаем», — дадаў ён.

Па словах кіраўніка кампаніі, рэшткі вежы павінны пачынацца на глыбіні паўтара-двух метраў, пакуль невядома, якая можа быць яе вышыня пад зямлёй.

У 2019—2020 гадах была выяўленая і ўсходняя вежа Ніжняга замка, гэтыя вежы маюць быць злучаныя сцяной, пад зямлёй захаваліся і яе рэшткі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0