Фота Depositphotos.com

Спецыялісты па інфекцыйных захворваннях пераконваюць, што людзі атрымліваюць ахову ад кавіду пасля вакцынацыі, нават калі ў іх няма ніякіх пабочных эфектаў накшталт стомленасці ці ліхаманкі, піша The Wall Street Journal.

На вэб-сайце СААЗ адзначаецца, што пабочныя эфекты пасля прышчэпкі азначаюць тое, што арганізм выпрацоўвае абарону ад каранавіруса. На падставе гэтага сцверджання многія людзі прыходзяць да высновы, што адсутнасць пабочных эфектаў робіць вакцынацыю бессэнсоўнай, бо арганізм у такім выпадку не выпрацоўвае неабходны імунітэт да віруса. Тым не менш, дактары-інфекцыяністы сцвярджаюць, што большасць людзей нават без пабочных эфектаў атрымліваюць ахову ад кавіду. Вакцыны дзейнічаюць, нават калі ў вас няма стомленасці, ліхаманкі, галаўнога болю ці болю ў мышцах.

Невялікае даследаванне, праведзенае навукоўцамі з Пенсільванскага ўніверсітэта, выявіла, што тыя, хто меў больш моцныя пабочныя эфекты пасля вакцынацыі мелі крыху вышэйшы ўзровень антыцел, але ўсе, хто атрымаў вакцыну, незалежна ад рэакцыі на прышчэпку, мелі дастатковыя імунныя рэакцыі для абароны ад віруса.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?