Па візуальных прыкметах мужчына быў п'яны, таму інспектары адправілі яго на медагляд. Падазрэнні пацвердзіліся: 1,6 праміле ў выдыханым паветры, піша БелТА.
Мужчына ехаў у вёску Ляплёўка на першы прыпыначны пункт, дзе павінен быў забраць дзяцей. Па яго словах, да чатырох раніцы ён піў слабаалкагольныя напоі. Адчуваў сябе добра, таму сеў за руль. Пасажыраў у салоне не было. Кіроўцу своечасова адхілілі ад кіравання транспартам.
На яго склалі адміністрацыйны пратакол. Таксама да адказнасці будзе прыцягнуты спецыяліст, які дапусціў яго выпуск на лінію.
0
0
0
0
0
0