Часопіс Rolling Stone пацвердзіў, што апублікаваны архітэктарам ліст быў напісаны Клэптанам. У ім музыка распавёў, што атрымаў першы ўкол AstraZeneca ў лютым. «Наступныя дзесяць дзён у мяне назіралася вострая рэакцыя», — заявіў ён.

Музыка адзначыў, што праз шэсць тыдняў яму зрабілі другую прышчэпку.

«Рэакцыі былі катастрафічнымі. Мае рукі то мерзлі, то нічога не адчувалі, то гарэлі, і каля двух тыдняў ад іх ніякага толку не было.

Я баяўся, што ніколі больш не буду граць (я пакутую на перыферычную неўрапатыю і наогул не павінен быў набліжацца да іголкі). Але прапаганда заявіла, што вакцына бяспечная для ўсіх», — напісаў артыст.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?