ТАСС

ТАСС

Пра гэта паведаміў журналістам прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў, піша РБК.

Падобныя ініцыятывы Пяскоў назваў «ўнутрыўкраінскай палітычнай кухняй». «Не ведаю, чаму прапануецца ўкраінскага палітыка выстаўляць на абмен. Пытанне, ці хоча гэтага сам украінскі палітык. Увогуле, гэта досыць несфармуляваная ідэя, наўрад ці гэта трэба сур'ёзна разглядаць», — сказаў Пяскоў.

Пра ідэю магчымага абмену Медведчука на асуджаных у Расіі грамадзян Украіны на мінулым тыдні казаў сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Аляксей Данілаў. «Гэта рашэнне прымае прэзідэнт Украіны. Я думаю, што калі будзе такая магчымасць, то мы ахвотна гэта зробім», — сказаў Данілаў.

***

Віктар Медвядчук — кум Уладзіміра Пуціна (расійскі прэзідэнт — хросны бацька яго дачкі), адзін з найбагацейшых бізнэсменаў ва Украіне (12-е месца ў спісе Forbes, $620 млн). Яму выстаўленыя абвінавачванні ў дзяржаўнай здрадзе і парушэнні правілаў вядзення вайны. У справе ёсць тры эпізоды: перадача ўладам Крыма матэрыяльнай і дакументальнай базы газавага радовішча ў Чорным моры; перадача звестак пра месцазнаходжанне «сакрэтнага вайсковага падраздзялення Узброеных сіл Украіны» аднапартыйцу Тарасу Казаку, які знаходзіўся на той момант у Расіі; стварэнне арганізацыі, якая, па версіі следчых, збірала дадзеныя украінцаў, вербавала іх і распаўсюджвала прапаганду.

13 мая палітыка адправілі пад хатні арышт да 9 ліпеня, хоць пракуратура настойвала на яго адпраўцы ў СІЗА.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0