У законе ў тым ліку канкрэтызуюцца падставы для правядзення асабістага надгляду грамадзян, надгляду рэчаў, транспартных сродкаў. Напрыклад, становіцца магчымым правядзенне такога надгляду пры затрыманні.

Новым законам удакладняюцца ўмовы і межы прымянення фізічнай сілы, спецыяльных сродкаў, зброі, баявой і спецыяльнай тэхнікі.

Прадугледжваецца, што супрацоўнікі міліцыі не нясуць адказнасці за шкоду, прычыненую ў выніку іх прымянення, калі такое прымяненне ажыццяўлялася ў адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўчых актаў, што рэгулююць дзейнасць гэтых органаў. Акрамя таго, органы ўнутраных спраў надзяляюцца правам прымяняць баявую і спецыяльную тэхніку пры спыненні масавых беспарадкаў.

Супрацоўнікам органаў унутраных спраў даецца права забараняць грамадзянам ажыццяўленне відэазапісу, кіна- і фотаздымкі для правядзення працэсуальных дзеянняў, забеспячэння грамадскага парадку, асабістай і грамадскай бяспекі; весці гука- і відэазапіс навакольнай абстаноўкі, у тым ліку грамадзян, пры выкананні службовых абавязкаў.

Асноўныя палажэнні закона ўступаюць у сілу праз месяц пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Змена працы і знешнасці. Лукашэнка падпісаў закон аб дзяржабароне