У Лондане тысячы дэманстрантаў прайшлі па цэнтру горада, патрабуючы ад уладаў Вялікабрытаніі «неадкладных дзеянняў», каб спыніць ужо шасцідзённыя баявыя дзеянні ў рэгіёне. Яны прыйшлі ў амбасаду Ізраіля пад воклічы «свабоду Палесціне».
У Парыжы, дзе такі марш быў забаронены праз магчымы гвалт, дэманстранты перасоўваліся з аднаго паўночнага прыгарада ў іншы, каб пазбегнуць сілавікоў, якія заблакавалі ім абвешчанае месца пачатку дэманстрацыі і потым ганяліся за імі.
Падчас сутыкненняў, у якіх дэманстранты кідалі ў паліцыю камянямі, а тая адказвала слезацечным газам і вадамётамі, былі затрыманыя 44 чалавекі.
Па некалькі сотняў чалавек сабраліся на такія акцыі ў сталіцы Італіі Рыме і ў Гаазе ў Нідэрландах. А ў нідэрландскім Утрэхце паліцыя ненадоўга затрымала каля ста ўдзельнікаў дэманстрацыі, якія не прытрымліваліся належнай дыстанцыі ў сувязі з каранціннымі абмежаваннямі.
Таксама ў Берліне паліцыя разагнала дэманстрацыю прыкладна з 3,5 тысячы чалавек з-за парушэння каранцінных патрабаванняў па дыстанцыяванні. Дэманстранты адказалі закідваннем паліцыі камянямі, бутэлькамі і феерверкамі.