Людзі сталі абурацца, у прыватнасці, пакінулі некалькі заявак на 115.бел. Таксама звярнулі ўвагу, што сметніца не толькі ўстаноўлена на месцы гібелі чалавека, але і мае мала эстэтычны выгляд.

Сёння на 115.бел з'явіўся адказ: «На названай азеляненай тэрыторыі пашпартам аб'екта не прадугледжаны мемарыяльны комплекс. Кантэйнер усталяваны на цвёрдым пакрыцці ў сувязі з правядзеннем несанкцыянаванага гандлю. Устаноўка ўзгоднена».

Натуральна, ніякага гандлю там няма — прадаўцы стаяць на іншым баку, па дарозе да аўтобуснага прыпынку.

label.reaction.like
0
label.reaction.facepalm
0
label.reaction.smile
0
label.reaction.omg
0
label.reaction.sad
0
label.reaction.anger
0