9 мая Уладзімір і Юлія Яўсеевы разам з сябрамі ў двары свайго прыватнага дома ў мікрараёне Грамы адзначалі свята. Каля 22.00 яны выйшлі на вуліцу з бел-чырвона-белым сцягам. У міліцыю патэлефанавалі суседзі, праз 20 хвілін прыехала міліцыя. Сямейную пару трымалі ў пастарунку да раніцы. Уладзіміра ранкам адпусцілі, а Юлію кінулі на трое сутак у ІЧУ Полацку. Раней іх абаіх ужо прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах, таму судзілі паводле ч.3 арт. 24.23.

Суддзя Віктар Баліка прызнаў іх вінаватымі ў правапарушэнні паводле арт. 24.23 і пакараў арыштам і штрафам. Уладзімір Яўсееў асуджаны на 20 сутак арышту, Юлія Яўсеева аштрафаваная на 70 базавых велічынь.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0