У якасці доказу быў апублікаваны скрыншот відэа пад назвай «Мощная речь Лукашенко на Параде Победы 2021 в Минске!».
Праблема ў тым, што пошук па ютубе не знаходзіць відэа з указанай назвай і колькасцю праглядаў.
На ютубе знаходзяцца відэа з аналагічнай назвай, але колькасць праглядаў на іх мізэрная.
Існуюць падобныя відэа на дзяржаўных ютуб-каналах, але і там колькасць праглядаў на парадкі ніжэйшая. Ды і назвы відэа там іншыя.
У чым жа рэч? Аказалася, што ў першапачатковай версіі паведамлення на «Пуле першага» ўсё ж была рэальная спасылка на відэа.
Яно знаходзілася на расійскім смеццевым канале «Политика сегодня: Россия США Украина». Аднак цяпер гэтае відэа недаступнае.
На гэтым ютуб-канале публікуюць прапагандысцкія падборкі на палітычную тэматыку з жоўтымі загалоўкамі.