Фота Depositphotos.com

Фота Depositphotos.com

Са студзеня да сакавіка Інданэзія сачыла за 128 290 медыцынскімі работнікамі, якія атрымалі кітайскую вакцыну ад кампаніі Sinovac. Высветлілася, што вакцына абараняе прышчэпленых работнікаў на 98% ад смерці ад кавіду, на 96% ад шпіталізацыі і на 94% ад заражэння каранавірусам, піша Bloomberg. 

Міністэрства аховы здароўя Інданэзіі сцвярджае, што ў краіне назіраецца рэзкае зніжэнне колькасці шпіталізацый і смерцяў ад кавіду сярод медыцынскіх работнікаў. 

На апошнім этапе выпрабаванняў у Бразіліі вакцына CoronaVac паказала эфектыўнасць крыху больш за 50%, што з’яўляецца самым нізкім паказальнікам сярод зарэгістраваных вакцын. Аднак, як мяркуюць даследчыкі з Інданэзіі, прышчэпка CoronaVac можа быць значна больш эфектыўнай, чым паказалі вынікі выпрабаванняў.

Каб ацаніць эфектыўнасць вакцыны, у даследаванні бралі ўдзел як прышчэпленыя работнікі, так і тыя, хто не атрымаў вакцыны. Сярэдні ўзрост удзельнікаў складаў 31 год.

Пакуль 270-мільённая Інданэзія вакцынавала 22 мільёны свайго насельніцтва, і ўрад плануе дамагчыся калектыўнага імунітэту да канца гэтага года.

Вынікі гэтага даследавання даюць надзею дзясяткам бедных краін, якія залежаць ад кітайскай вакцыны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0