Гэтыя відэарэпартажы «Наша Ніва» зняла ў 2009 і 2010 гадах.

У першым відэарэпартажы ёсць адзін момант, які гледачам можа падацца не зусім зразумелым. На 1 хвіліне 30 секундзе відэа паказана, як міліцыя надглядае дзяцей металашукальнікамі, а побач спяваюць пад гітары песні.

Уявіце сабе — шэрагі стомленых дзетак, з маленькімі заплечнікамі, яны прайшлі даўгі шлях і, нарэшце, радуюцца, што дайшлі да мэты — Будслава. І вось на ўваходзе ў мястэчка, проста на дарозе, іх сустракае міліцэйскае ачапленне, сапраўды санітарны кардон. Пачынаецца дасканальны, прыніжальны «шмон», надгляд з ног да галавы, выварочваннем кішэняў і сумачак.

І вось дарослыя, якія суправаджалі групу, каб хоць неяк зняць напружанне, заспявалі песні, каб падтрымаць тых, хто праходзіў гэтае, як выявілася, апошняе выпрабаванне перад Будславам.

Але міліцэйскія надгляды, як і паляванне на нацыянальную сімволіку — гэта адзіныя такія непрыемныя моманты. А сам Будслаўскі фэст — падзея, на якую варта завітаць хоць бы раз у жыцці, незалежна ад веравызнання. Нават калі не праходзіць пілігрымку, а проста прыехаць на сам фэст — уражанні незабыўныя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0