На ліквідацыю пажару з'ехаліся брыгады з усіх суседніх раёнаў Мінскай і Віцебскай абласцей. А вернікі кінуліся выносіць каштоўнасці.

Цудадзейны абраз Маці Божай Будслаўскай уратавалі. Вось відэа, як яго выносілі:

На жаль, агонь распаўсюдзіўся на ўвесь дах, і той абваліўся прыкладна праз тры гадзіны пасля выяўлення пажару.

Праз некалькі гадзін пасля пачатку пажару даехалі брыгады з Мінска. Галоўнай задачай на гэтым этапе было ўратаваць вежы і фасад, а таксама — арган. Вось відэа карэспандэнтаў «Нашай Нівы»:

У Будслаў прыехалі каталіцкія біскупы Казімір Вялікаселец, Тадэвуш Кандрусевіч, Алег Буткевіч, Аляксандр Яшэўскі.

Драматычныя кадры. Людзі ратуюць каштоўнасці з Будслаўскага санктуарыя. Фота Арцёма Ткачука

Драматычныя кадры. Людзі ратуюць каштоўнасці з Будслаўскага санктуарыя. Фота Арцёма Ткачука

Моманты пажары на фота і відэа Арцёма Ткачука, Наталлі Лубнеўскай і Надзеі Бужан.

Наперадзе ў беларускага народа будзе вялікая праца па аднаўленні святыні. У гэтым годзе, напэўна, фэст Маці Божай Будслаўскай будзе ўсенародным, будзе вялікая хваля салідарнасці дзеля адбудовы святыні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?