6 мая адбылося ўрачыстае адкрыццё Паўночнай вежы Гальшанскага замка і турыстычна-інфармацыйнага цэнтра пры ім. «Падзея, без перабольшвання, знакавая, — напісаў у фэйсбуку рэстаўратар Ігар Чарняўскі. — Не ведаю, як хто, а я яе чакаў крыху больш за сорак гадоў, з дажджлівага і халоднага верасня 1980-га, калі мы разам з калегамі па Навукова-даследчым праектным бюро спецыялізаваных навукова-рэстаўрацыйных вытворчых майстэрняў пры Мінкультуры БССР правялі папярэднія работы на замку… У той час былі толькі мары пра будучыню славутага замка. Але добра, што, як бачым, мары матэрыялізуюцца. Шкада, праўда, што ў гэтыя хвалюючыя хвіліны каля замка малавата было тых, дзякуючы майстэрству чыіх рук гэта падзея адбылася, а тыя нямногія, хто ўсё ж, выпадкова ці не, прысутнічалі, сціпла туліліся з тылу ўзрушанага натоўпу».

Чытайце таксама: Як рэстаўруюць замак Сапегаў у Гальшанах

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?