На сёння ў краіне толькі Белавежская пушча сумяшчае абодва гэтыя статусы. Біясфернымі рэзерватамі на ўзроўні ААН прызнаны яшчэ дзве тэрыторыі — Бярэзінскі запаведнік і Прыбужскае Палессе.

Чакаецца, што новы аб'ект ЮНЕСКА будзе трансгранічны, закране і беларускія, і ўкраінскія тэрыторыі. Ядром выступіць нацыянальны біясферны рэзерват «Прыпяцкае Палессе», створаны ў 2016 годзе ў межах трох беларускіх асабліва ахоўных прыродных тэрыторый — заказнікаў «Альманскія балоты», «Стары жадзен» і Нацпарку «Прыпяцкі».

Ідэя падтрыманая ў Мінпрыроды. Цяпер АПБ паводле праекта «Палессе — дзікая прырода без межаў» рыхтуе папярэднюю заяўку, якая павінна быць перададзена ў ЮНЕСКА да 1 лютага 2022 года. Затым, згодна з планамі, пачнецца падрыхтоўка асноўнай заяўкі.

Спецыялісты спадзяюцца, што міжнароднае прызнанне дапаможа захаваць унікальны прыродны комплекс, паспрыяе станаўленню турызму і ў цэлым стане фактарам устойлівага развіцця рэгіёну.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0