Фота pixabay.com

Фота pixabay.com

Праблема ў тым, што лекі, якія працуюць супраць аднаго віруса, рэдка дапамагаюць супраць астатніх. Вірусы маюць вельмі разнастайную структуру, прычым розныя з іх па-рознаму захоўваюць генетычную інфармацыю (у форме ДНК ці РНК). У вірусаў таксама не так шмат бялковых структурных адзінак, на якія могуць уздзейнічаць лекі.

У дадатак, з вірусамі больш цяжка змагацца, бо яны размнажаюцца ўнутры чалавечых клетак. То бок, калі мы жадаем перамагчы вірус, трэба трапіць у клетку і ўздзейнічаць на клетачныя працэсы, вельмі важныя для функцыянавання арганізма, а гэта выклікае пабочныя эфекты. Можна змагацца з вірусамі і без пранікнення ў клетку, але гэта цяжка, бо моцная вірусная абалонка не дае лекам уздзейнічаць на сам вірус.

Нягледзячы на гэтыя праблемы, існуюць лекі супраць такіх хвароб, як грып. Вучоныя таксама ведаюць, як павінны працаваць лекі супраць каранавірусаў розных тыпаў. Але на распрацоўку прэпаратаў трэба час, і вірусы таксама хутка муціруюць. Таму нават калі прэпарат ужо гатовы, вірус можа хутка развіць устойлівасць да яго.

Яшчэ адна праблема — некаторыя вірусы (напрыклад, ВІЧ) могуць перайсці ў так званы спячы рэжым. У такім выпадку клеткі, інфікаваныя вірусам, не прадукуюць новыя вірусныя часцінкі, і адзіныя элементы віруса ў клетцы — яго генетычная інфармацыя. Таму супрацьвірусным лекам няма з чым змагацца, і вірус выжывае.

Але пазней, калі ён зноў праяўляе актыўнасць, сімптомы хваробы вяртаюцца і чалавек мае патрэбу ў новым супрацьвірусным лячэнні. Гэта павышае верагоднасць развіцця ў віруса ўстойлівасці да лекаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0