Андрэя Цемяноўскага прызналі вінаватым у тым, што ён 11 і 12 кастрычніка 2020 года ў тэлеграм-канале «Карнікі Беларусі» пакідаў каментары абразлівага зместу на адрас камандзіра АМАПа ГУУС Мінгарвыканкама Дзмітрыя Балабы. Сам каментар у судзе агучаны не быў.

На судзе абвінавачаны Цемяноўскі віну цалкам прызнаў.

У выніку, суддзя Сяргей Кацэр прысудзіў Андрэя Цемянеўскага да 2 гадоў абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову — «хатняй хіміі». Таксама ў поўнай меры задаволілі заяўлены пазоў Балабы аб кампенсацыі маральнай шкоды памерам у 1000 рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0