Юрый Уласаў атрымаў 6,5 года калоніі ўзмоцненага рэжыму, Тацяна Канеўская, Дзьмітрый Івашкоў і Аляксандр Шабалін — па 6 гадоў калоніі агульнага рэжыму. Іх вінавацілі ў «масавых беспарадках» і планаванні «захопу адміністрацыйных будынкаў».
Віну яны не прызналі.
Абвінавачанне грунтавалася на відэа схаванай камерай падчас сустрэчы Ціханоўскай з даверанымі асобамі. Яго нарэзкі паказалі па тэлебачанні.
Адвакаты ў сваіх выступах зазначалі, што няма канкрэтных доказаў віны іх падабаронных, абвінавачанне грунтуецца на домыслах, агульных фразах і на відэа, з якога вынікае толькі тое, што 5 жніўня давераныя асобы былі на сустрэчы са Святланай Ціханоўскай і абмяркоўвалі розныя варыянты развіцця падзей 9 жніўня і пасля выбараў.
Адвакаты звярталі ўвагу, што няма доказаў абвінавачання ў частцы таго, што абвінавачаныя «спрабавалі вербаваць былых сілавікоў», «планавалі захапіць адміністрацыйныя будынкі». Калі яны размаўлялі з Ціханоўскай пра грошы, то гаворка ішла пра фінансаванне цалкам легальнага пікету, запланаванага на 7 жніўня.
Чытайце таксама:
У Гомелі судзяць давераных асобаў Ціханоўскай. Падсудныя не прызналі віны
«Амапаўцы хадзілі па ступнях затрыманых і пыталі: «Хочаш — і табе так будзе?» На судзе ў Гомелі абвінавачаныя расказалі пра гвалт