— Апошнія мярзотнікі гэтыя еўрапейцы і амерыканцы. Яны ж нічым не дапамаглі нам абсалютна. Хоць і СААЗ, ААН і пастаянна заяўляюць, што трэба падтрымаць некага ды іншае. Ну не дапамаглі, і не трэба — не просім мы іх. Не, дык трэба ж завінціць гайкі, трэба пагоршыць тут сітуацыю (гаворка, верагодна, ідзе пра санкцыі. — Tut.by). Галоўнае пры гэтым, мы лячылі і будзем лячыць нашых людзей. І, дай Бог, гэтая праблема была ў нас ліквідаваная, так як цяпер яна ліквідуецца. І мы маглі лячыць людзей з надбаўкамі: каб мы тых дактароў, якія працуюць у «чырвоных зонах» з кавід-хворымі, мы іх падтрымлівалі, — заявіў Лукашэнка (цытата па відэа телеграм-канала «Пул першага»).

А як на самай справе?

Як расказалі Tut.by у прадстаўніцтве Еўрасаюза ў нашай краіне, у рамках праекта «Салідарнасць у імя здароўя», што фінансуецца ЕС, на набыццё для Беларусі сродкаў індывідуальнай абароны, лячэбнага і дыягнастычнага абсталявання за год было выдаткавана 3,8 млн даляраў.

Фота з сайта Прадстаўніцтва Еўрапейскага Саюза ў Беларусі

Фота з сайта Прадстаўніцтва Еўрапейскага Саюза ў Беларусі

Так, напрыклад, у чэрвені мінулага года ў рамках ініцыятывы ЕС па барацьбе з пандэміяй у краінах «Усходняга партнёрства» Беларусь атрымала гуманітарны груз. Пастаўка ўключала 3,6 млн сродкаў абароны, у тым ліку 2,3 млн масак, 1 млн рэспіратараў, 50 тыс. ахоўных шчыткоў, 50 тыс. ахоўных акуляраў і 80 тыс. медыцынскіх халатаў. Усё гэта было закуплена СААЗ на сродкі Еўрапейскага Саюза.

У красавіку гэтага года ў рамках праекта «Салідарнасць у імя здароўя», што фінансуецца Еўрапейскім Саюзам, Краінавы офіс СААЗ даставіў у Мінск кіслародныя маскі з рэзервуарам, апараты для высокаплыневай назальнай аксігенатэрапіі, экспрэс-тэсты для дыягностыкі COVID-19 на агульную суму 850 тысяч даляраў ЗША.

Як адзначыў на цырымоніі перадачы грузу кіраўнік прадстаўніцтва Еўрапейскага Саюза ў Беларусі Дырк Шубель, «аказанне дапамогі Беларусі будзе працягнутае, а сумарны аб'ём пастаўленага ў Рэспубліку абсталявання ўжо склаў 5,3 мільёна даляраў».

Яшчэ адзін прыклад — падтрымка Нацыянальнага аэрапорта Мінск у барацьбе з пандэміяй COVID-19. У рамках праекта «Падтрымка гатоўнасці СААЗ і захадаў у адказ для барацьбы з пандэміяй COVID-19», што фінансуецца Агенцтвам ЗША ў міжнародным развіцці (USAID), мінскі аэрапорт атрымаў цеплавізары, сродкі індывідуальнай і калектыўнай абароны ад COVID-19, а таксама дэзынфікуючыя сродкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0