Фота: МНС

Фота: МНС

Паводле аператыўных звестак Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, у выніку парываў ветру да 22 м/с пацярпелі дахі 2 жылых дамоў і 1 сельскагаспадарчага будынка ў Віцебскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцях.

Зафіксаваныя 47 выпадкаў падзення дрэў — з іх 10 у Мінску. У выніку пашкоджаныя 2 легкавыя аўтамабілі. Пацярпелых няма.

Паводле звестак ДВА «Белэнерга», цягам дня перыядычна парушалася электразабеспячэнне 330 населеных пунктаў (з іх 124 у Мінскай, 82 у Гродзенскай, 49 у Віцебскай, 41 у Гомельскай, 20 у Брэсцкай і 14 у Магілёўскай абласцях), 38 сельскагаспадарчых будынкаў і 1310 трансфарматарных падстанцый. Адключэнні аператыўна ліквідуюцца аварыйнымі брыгадамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0