Чэшскія спецслужбы і паліцыя не маюць іншых версій выбухаў на складах боепрыпасаў у Врбеціцы ў 2014 годзе, акрамя датычнасці да іх расійскага ГРУ. Пра гэта заявіў віцэ-прэм'ер, міністр унутраных спраў Чэхіі Ян Гамачак у нядзелю ў эфіры Чэшскага тэлебачання.

«Версія ў следства толькі адна. Паліцыя працуе толькі над расійскім следам. За выбухам стаяць супрацоўнікі расійскай ваеннай разведкі ГРУ, а менавіта падраздзялення 29155. Іншай версіі няма», — сказаў кіраўнік МУС.

Каментуючы словы міністра справядлівасці Марыі Бенешавай аб тым, што версій ёсць «некалькі», віцэ-прэм'ер адзначыў, што такія заявы «іграюць на руку камусьці іншаму, а не Чэхіі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0