Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Паводле звестак Міністэрства аховы здароўя Ізраіля, першую дозу вакцыны атрымалі 5 405 523 чалавек, другую дозу — 5 094 785, паведамляе Newsru.co.il.

Цалкам вакцынавана каля 55% насельніцтва краіны і каля 75% дарослага насельніцтва (людзі, старэйшыя за 16 гадоў). Першую прышчэпку атрымалі каля 58% ізраільцян, больш за 79% дарослага насельніцтва.

З 1 сакавіка Міністэрства аховы здароўя дазволіла рабіць прышчэпкі тым, хто перахварэў на каранавірус, пры ўмове, што ім споўнілася 16 гадоў і што з моманту іх выздараўлення прайшло больш за 3 месяцы. У адрозненне ад тых, хто не хварэў, людзі, якія перанеслі кавід, атрымліваюць толькі адну дозу вакцыны для замацавання імуннага адказу.

Пытанне аб вакцынацыі непаўналетніх абмяркоўваецца. Праводзяцца даследаванні. 31 сакавіка кампанія Pfizer абвясціла, што вакцына супраць кавіду на 100% эфектыўная для падлеткаў, старэйшых за 12 гадоў.

Паводле звестак рэсурсу OurWorldInData, Ізраіль з'яўляецца сусветным лідэрам па колькасці вакцынаваных ад COVID-19. Таксама ў топ-10 ААЭ, Вялікабрытанія, ЗША, Чылі, Венгрыя, Бахрэйн, Сербія, Германія, Францыя.

Тым часам у Беларусі першую дозу вакцыны ад кавіду атрымалі толькі 3% насельніцтва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0