«Шкада, нічога не даведаемся пра іх сенсацыйнае расследаванне, а можа, проста там справа ні аб чым, і сорамна, каб гэта проста нехта пабачыў», — напісала яна.
Паўла этапавалі з Мінска ў Магілёў 24 красавіка. Вольга піша, што большасць рэчаў і каля дзвюх тысяч лістоў, якія даслалі людзі, яму прыйшлося пакінуць на Валадарцы, бо з рукамі ў кайданках перавезці іх было немагчыма. А аддаць рэчы сямʼі не дазволілі.
Паўла пачнуць судзіць 12 мая ў Магілёве разам з Паўлам Юхневічам, Максімам Вінярскім, Яўгенам Афнагалем, Дзмітрыем Казловым, Андрэем Войнічам і Ірынай Шчаснай.
Павел Севярынец знаходзіцца за кратамі ад 7 чэрвеня.