Арыгінал фота, на якім чатырохгадовая Зоі Рот хітра ўсміхаецца на фоне палаючага дома, набыла музычная студыя з ААЭ ў выглядзе неўзаемазамяняльнага токена (NFT).

Фотаздымак зрабіў бацька дзяўчыны ў 2005 годзе падчас трэніровачнага тушэння пажару ў Паўночнай Караліне. У 2007 годзе здымак перамог на фотаконкурсе, пасля чаго фота разляцелася ў інтэрнэце ў якасці мема, а гераіню назвалі «дзяўчынкай-катастрофай», піша The New York Times.

Зоі Рот цяпер 21, і дзяўчына плануе заплаціць атрыманымі грашыма за студэнцкі крэдыт, а частку аддаць на дабрачыннасць.

21-гадовая Зоі Рот. Фота BBC

21-гадовая Зоі Рот. Фота BBC

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0