Шаўчэнкаўскі раённы суд Кіева змяніў меру стрымання вайсковаму музыканту Андрэю Антоненку, падазраванаму ў забойстве журналіста Паўла Шарамета, на хатні арышт.
Яго абавязалі насіць электронны бранзалет. Аб змене меры стрымання прасіла абарона падазраванага.
Антоненка быў арыштаваны ў снежні 2019 года. Раней па гэтай справе была арыштаваная сужыцелька Антоненкі Юлія Кузьменка.
Журналіст Павал Шарамет быў падарваны ў ліпені 2016 года ў цэнтры Кіева. Акрамя Кузьменка і Антоненкі, у яго забойстве падазраюць яшчэ траіх: Яну Дугар, Уладзіслава і Іну Грышчанкаў. Па версіі праваахоўных органаў, забойства было здзейснена з мэтай дэстабілізаваць сацыяльна-палітычную сітуацыю ва Украіне.
0
0
0
0
0
0