Начальнікам УУС Мінскага аблвыканкама прызначаны Аляксандр Астрэйка. Раней ён займаў пасаду начальніка УУС Брэсцкага аблвыканкама.

УУС Брэсцкага аблвыканкама ўзначаліў Алег Шулякоўскі, які да гэтага займаў пасаду першага намесніка начальніка ўпраўлення ўнутраных спраў Гомельскага аблвыканкама — начальніка крымінальнай міліцыі.

Пасаду начальніка ўпраўлення ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама заняў Дзмітрый Разянкоў. Ён быў першым намеснікам начальніка ўпраўлення ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама — начальнікам крымінальнай міліцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0