Удакладняецца, што перастрэлка вядзецца каля гадзіны ў Лейлекскім раёне. Сярод параненых ёсць супрацоўнікі міліцыі.
Агенцтва таксама піша, што ў сацыяльных сетках паведамляецца аб захопе сёл на тэрыторыі Кыргызстана грамадзянамі Таджыкістана.
***
Сітуацыя на мяжы дзвюх дзяржаў у раёне водазабору «Галоўны», які кожны з бакоў лічыць сваёй тэрыторыяй, абвастрылася 28 красавіка, калі там паўстаў канфлікт паміж жыхарамі памежных вёсак дзвюх краін.
29 красавіка адбылося ўзброенае сутыкненне паміж вайскоўцамі Кыргызстана і Таджыкістана. Улады Кыргызстана заявілі, што таджыкскія вайскоўцы ўжывалі кулямёты і мінамёты. Вечарам бакі дамовіліся аб спыненні агню. Паводле апошніх звестак, з кыргызскага боку 13 чалавек загінулі і 134 атрымалі раненні.