«Па сутнасці, была спроба дзяржаўнага перавароту. Таму дзеянні праваахоўных органаў і органаў улады былі абсалютна адэкватнымі і неабходнымі», — сказаў кіраўнік беларускай дыпламатыі. 

Па яго словах, выбар стаяў паміж правамі чалавека і захаваннем дзяржавы. У такой сітуацыі, упэўнены Макей, кіраўніцтва любой краіны зрабіла б такі самы выбар: «На карту быў пастаўлены лёс краіны. І калі ў гэтай сітуацыі паставіць лёс краіны на адну чашу шаляў, а на іншую чашу шаляў тыя рэчы, пра якія вы кажаце, уключаючы правы чалавека, я перакананы, што кіраўніцтва любой краіны выбрала б захаванне незалежнасці дзяржаўнасці і суверэнітэту сваёй краіны. Менавіта гэта і зрабілі беларускія ўлады».

Адказваючы на пытанне пра 358 палітвязняў, кіраўнік беларускага МЗС падкрэсліў, што за кратамі знаходзяцца толькі людзі, якія парушылі закон. Выпадкова затрыманыя, па яго словах, былі адпушчаныя. Пра тое, што ў Беларусі прысуджаюць арышт за шкарпэткі, лампасы і фіранкі, Макей чамусьці не згадаў.

Затое загаварыў ён пра «спробу перавароту», за якую затрымалі Фядуту, Кастусёва, Зянковіча і Галубовіч. 

«Ні для каго не сакрэт, што ўсяго некалькі дзён таму спецслужбы Рэспублікі Беларусь сумесна з расійскімі спецслужбамі раскрылі змову супраць беларускіх уладаў з мэтай забойства кіраўніка дзяржавы», — пахваліўся кіраўнік МЗС. Ён дадаў, што «калектыўны Захад» замоўчвае гэтую справу.

Дарэчы, на пачатку красавіка ў Беларусі забаранілі вяшчанне Euronews, што стала нечаканасцю для тэлеканала.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?