«Бярозку» выпускаюць на Бярозаўскім сыраробным заводзе, які належыць «Савушкаву». У Бярозе робяць сыры, малако, тварог, сыркі. 

Меркаваны выгляд упакоўкі

Меркаваны выгляд упакоўкі

У галоўным офісе кампаніі пацвердзілі, што рэндары будучай упакоўкі сапраўдныя.

«Пытанне з выкарыстаннем беларускай мовы даўно стаяла перад кампаніяй, але праз вялікі экспарт у Расію лічылася, што расіяне б не ўспрынялі прадукцыю з беларускай мовай на этыкетцы. 

У той жа час «Бярозка» — гэта брэнд, які мы плануем прадаваць на тэрыторыі Беларусі, таму мы вырашылі яго зрабіць беларускамоўным. 

Уся інфармацыя на ўпакоўцы: нэймінг, слоган, тэхнічная інфармацыя аб складніках і вытворчасці, — будзе пададзена на беларускай мове», — кажа маркетолаг «Савушкава» Алена Васянкова. 

Калі новыя ўпакоўкі з'явяцца на паліцах? І што за прадукцыя там будзе? 

«Рашэнне ўзгоднена нядаўна, цяпер ацэньваецца аб'ём ранейшай упакоўкі — яе ж трэба выкарыстаць, таксама дапрацоўваецца дызайн на ўсю лінейку прадукцыі, бо яна шырэйшая за тую, рэндарам якой вы валодаеце», — сказала Васянкова.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?