Жнівеньскае фота. Медыкі выйшлі на пратэст супраць зверстваў і беззаконня

Жнівеньскае фота. Медыкі выйшлі на пратэст супраць зверстваў і беззаконня

Пасялілі іх у інтэрнаце, абяцаюць плаціць стыпендыю з кастрычніка, калі пачнецца вучоба. 

Эмігранты пераважна баяцца ці не хочуць каментаваць сітуацыю адкрыта.

«Хтосьці тут, бо на Радзіме з'яўляецца падазраваным па крымінальнай справе, камусьці пагражалі асаблівым «шанцаваннем» на размеркаванні і гэтак далей. Наконт поўнага супадзення спецыяльнасцяў яшчэ невядома, нас залічаць на лекарскі факультэт, да канца жніўня мы будзем вучыць мову», — сказаў нам студэнт 5 курса Аляксандр, які дагэтуль бачыў сваю будучыню ў беларускай навуцы. Сярэдні бал яго беларускай залікоўкі — «вышэйшы за 8».

«Пасля затрыманняў і крымінальных справаў ва ўніверсітэце склалася цяжкая атмасфера, у мяне не было пачуцця абароненасці, не стала ўпэўненасці ў заўтрашнім дні, — кажа іншая студэнтка, трэцякурсніца Сафія. — У Беларусі мне вельмі падабаліся і прадметы, і выкладчыкі, але многае змянілася за мінулы год. Сваю будучыню як бачыла як звычайны малады доктар: размеркаванне і работа ў клініцы. Спадзяюся, што ў любым разе мы ўсе станем спецыялістамі і рэалізуемся, а калі ў краіне будуць змены да лепшага, то я вярнуся».

Натуральна, гэтая гісторыя вядомая і абмяркоўваецца ва ўніверсітэцкіх колах. 

Адзін з выкладчыкаў, які выкладаў у гэтых студэнтаў, апісаў іх словам «цудоўныя» і выказаў шкадаванне, што выдатнікі з'язджаюць. 

Чытайце таксама: «Звальняючы такіх ікон, як Мрочак і Мартаў, сістэма паскарае ад'езд тых, хто яго адкладваў»: чысты адток медыкаў толькі за студзень — 724 чалавекі

Чытайце таксама. Эміграцыя медыкаў з РНПЦ анкалогіі набывае трывожны маштаб: «Зона камфорту знішчана людзьмі ў чорным»

Чытайце таксама. «Інтэрны вядуць найцяжэйшых пацыентаў»: вопытныя дактары разбягаюцца з РНПЦ дзіцячай анкалогіі і гематалогіі, сачыць за парадкам даслалі спецслужбіста 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?