Эмбрыён з клеткамі чалавека і малпы. Чырвоным колерам вылучаныя клеткі чалавека

Эмбрыён з клеткамі чалавека і малпы. Чырвоным колерам вылучаныя клеткі чалавека

Навукоўцы не першы раз спрабуюць злучыць клеткі чалавека з жывёламі, каб атрымаць эксперыментальных істот, якіх называюць хімерамі. Даследчыкі спадзяюцца, што новыя камбінацыі можна будзе пасля выкарыстоўваць для трансплантацыі чалавечых органаў, вывучэння захворванняў або тэсціравання новых лекаў.

Падчас апошняга даследавання, якія сумесна праводзілі даследчыкі з ЗША і Кітая на пачатку гэтага месяца, удалося стварыць эмбрыёны, якія складаліся з клетак чалавека і малпы. Пакуль што гэтыя эмбрыёны з'яўляюцца толькі наборам клетак, але, на думку этыкаў, наступствы ў будучыні могуць быць сур’ёзнымі.

Хоць навуковая каштоўнасць эксперыменту вялікая, выкарыстанне клетак прыматаў, якія вельмі блізкія да людзей, выклікае пытанні наконт будучыні жывёл і маральнага статусу гібрыдных эмбрыёнаў, піша The Wall Street Journal.

Калі чалавечыя стваловыя клеткі ўводзяцца ў эмбрыён жывёлы на ранняй стадыі развіцця, навукоўцы не могуць кантраляваць, куды менавіта яны трапляюць і якім тыпам дарослых клетак становяцца. Гэта значыць, што ёсць верагоднасць змешвання клетак, у выніку чаго чалавечыя клеткі будуць развівацца ў мозгу, сэрцы або ў іншых органах. На сёння даследчыкі не могуць накіраваць стваловыя клеткі на пэўныя органы і пазбегнуць выпадковых змен у мозгу жывёлы, таму стварэнне такіх эмбрыёнаў — бескантрольны працэс, што турбуе этыкаў.

У такіх эксперыментаў ёсць патэнцыял «ачалавечыць» лабараторных жывёл. Менавіта таму некаторыя краіны забараняюць або абмяжоўваюць стварэнне хімер.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0