Фота Depositphotos.com

Фота Depositphotos.com

Навукоўцы са Швейцарскай федэральнай лабараторыі матэрыялазнаўства і тэхналогіі выкарыстоўваюць рабатызаваную руку, якая выкладвае з вяровак складаныя ўзоры. Па меры таго як вязанне пачынае набываць форму, на яго накладваюцца слаі камянёў, якія пасля ўтрамбоўваюцца.

Затым вяроўка апавівае камяні і такім чынам утрымлівае іх на месцы. У выніку атрымліваецца трывалая структура, якая вытрымлівае нагрузку прыкладна каля паловы тоны, паведамляе The Economist.

Традыцыйна дарогі і тратуары ствараюць з пяску, жвіру і камянёў. Затым на паверхню накладваецца запаўняльнік, які звязваецца з цэментам і ўтварае бетон або змешваецца з бітумам, у выніку чаго атрымліваецца асфальт.

Аднак ніводны з гэтых метадаў не з’яўляецца экалагічна чыстым, бо падчас вытворчасці цэменту выкідаецца вялікая колькасць вуглякіслага газу, а бітум увогуле атрымліваюць з нафты.

Вязанне дарог будзе значна змяншаць выкіды. А камяні і вяроўкі, зробленыя з перапрацаванага тэкстылю, з лёгкасцю пераапрацоўваюцца. У будучыні навукоўцы спадзяюцца знайсці біялагічныя матэрыялы, з дапамогай якіх можна было б будаваць дарогі па тым жа метадзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0