Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

У аўторак, 27 красавіка, пахмурна, але з праясненнямі. Часам мокры снег і дождж. Тым не менш дзе-нідзе навальніцы. Уначы ад -5 да +1ºC, максімальная днём +4…+10ºC.

У Мінску ў аўторак максімум +7, часам мокры снег, піша pogoda.by.

У сераду аблокаў і ападкаў стане менш. Кароткачасовыя дажджы. Уначы -2…+3ºC, удзень +7…+14ºC. У Мінску ўжо +8ºC.

У чацвер, 29 красавіка, сітуацыя пачне змяняцца: з паўднёвага захаду Еўропы на Беларусь стане паступаць больш цёплая паветраная маса.

Удзень + 10…+17ºC, на паўднёвым захадзе на пару градусаў цяплей. У Мінску +12ºC.

У пятніцу, у апошні дзень месяца, дажджы, навальніцы. Днём ад +8°С на поўначы да +22°С на поўдні. У Мінску +14°С.

Паводле папярэдняга прагнозу, у выхадныя ўсталюецца ўмерана цёплае надвор'е.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0