Уладзімір Пугач у фэйсбуку напісаў, што ў красавіку 1986-га яму было 10 гадоў. У Пінску, дзе ён рос, многія даведаліся пра катастрофу дзень у дзень, 26 красавіка.

«У школу я хадзіў у другую змену, і бацькі паспелі пакінуць мяне дома. Упершыню ў маім жыцці я не быў гэтаму рады. Як і ўсе савецкія дзеці, з урокаў пачатковай вайсковай падрыхтоўкі я добра ведаў, што такое атамны выбух і як дзейнічае радыяцыя. Быў асляпляльна яркі сонечны дзень. Я глядзеў у акно і адчуваў жах. Жахлівы страх перад нябачнай стыхіяй, якая стрымана забівае ўсё жывое. Пагрозай, ад якой не абароняць ні тоўстыя сцены, ні мама з татам, ні армія…

У гэтым красавіку мне 45. І, здаецца, мала што змянілася. Тэхнагенныя катастрофы змяняюцца сацыяльнымі ўзрушэннямі, а мы ўсё гэтак жа з жахам выглядаем у вокны, турбуемся і не спім з-за блізкіх, перажываем боль страт, баімся невядомасці і спадзяёмся на лепшае…»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0